Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗМЯРКАННЕ

ЗМЯРКАННЕ

Заблукаліся вечарам думак цені,
Не знаходзячы выйсця ў калыханнях галін.
Позірк марыць паўз дрэў у закатных трымценнях
Ад зямлі і да самых залатых вершалін.
І закатныя колеры, і жыццёвыя краскі
Заплятаюць цудоўны, чароўны узор,
Cам міжволі пішу ў дзённік існую казку,
Рукі мацаюць клавішы, погляд слухае двор.
Насцярожана птушка дорыць голас вітальны –
“Ціў, я тут!”, –
Адказаў ёй, – “Люблю
тваю песню, закат цёплы-дальні
і змярканне, што ціха ахінае зямлю”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЗМЯРКАННЕ - Пётра Мурзёнак