Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прысвячаецца жанчыне

Засяроджана,
Насцярожана
Ты глядзіш
Недаверліва
На мяне.
Як дзіця заварожана,
Я гляджу
Адмарожана
Проста ў вочы твае.
Твае вочы – дзве дзіркі –
Свідравальнай машынкай,
У скроню
Трапна цэляцца мне.
Я знічтожаны,
Я прыніжаны,
Рэагую нязмушана,
Замаруджана
Лямантую.
Пакурожаны лёс.
Я табою пакрыўджаны,
Я паэтам народжаны,
Проста –
Хлопец з Валожына.
Заварожаны,
Ляжыць
Замарожаны
Мужчыны мёртвы труп –
У скроні дзве дзіркі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прысвячаецца жанчыне - Міхась Башура