Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я і ты

Я і ты, быццам зоркі на небе –
толькі разам і толькі стагоддзі.
Я і ты, дзве макулінкі ў хлебе,
Дзве адзінкі ва ўсім асяроддзі.

Кожны дзень пра цябе мае думкі,
Што жывуць у квітнеючых марах.
Ты разбіла душы шэры камень,
Зараз ты – маё сонейка ў хмарах.

Ты мне шанец другі падарыла,
Асвяціла жыцця майго мэту.
Стала музай адзінай, надзейнай,
Падарункам найлепшым паэту.

Я жадаю з табою быць побач,
Пераадолець усе недаверы,
Каб з табой назаўсёды застацца,
Адчыніць да твайго сэрца дзверы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я і ты - Антон Шыбека