Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Віншаванне

Жадаю, мілая, ў гэты дзень
яскравага, вясновага настрою,
фартуны мудрагелістай прамень,
таго, аб чым з надзеяй сэрца мроіць.

Вясны ўсмешкі, ды птушыны спеў,
крыніц празрыстых песні далучаю,
і месяц, што на небе зіхацеў,
табе адзінай цалкам прысвячаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Віншаванне - Аляксандр Науменка