Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У полі кукурузы

З усходу на захад
і з поўдня на поўнач
адна кукуруза,
як быццам учора
Хрушчова Мікіты
пачулі загад.

У моры зялёным,
у моры спакойным,
у цэнтры ягоным
маленькая выспа,
цагляная выспа –
там школа была.

Тут бегалі дзеці,
вясёлыя дзеці,
гадоў, гэтак, дваццаць,
а можа і трыццаць.
Ня ведалі гора,
шчасьліва жылі.

Ды толькі іх вёска,
нібы Атлянтыда,
раптоўна прапала.
Як льдзіна растала,
пад сонцам сьпякотным –
і сьледу няма.

І толькі на полі,
як цмокавы косткі,
ляжаць рэшты школы
сярод кукурузы,
каб помнілі людзі –
тут вёска была.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У полі кукурузы - Андрэй Кімбар