Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Травень

Травень

Як жа хораша навокал!
Гэты бераг сінявокі,
аксамітныя даліны спеюць травамі зялёнымі.
І вясна гулліва-молада
дзьмухаўцоў ссыпае золата
ў сакавітыя раўніны яе шчырымі далонямі.
Не апішуць сродкі моўныя
пачуццё гэта няўлоўнае,
што на спевах дзікіх крылаў пад нябёсамі ляціць.
Сціплай ласкай непакоранай
краю родны мой адораны,
не памерыць яе вокам,
толькі сонцам,
толькі сонцам…Толькі сэрцам напаіць!

2016.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Травень - Ксенія Валенда