Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ведаеш

А ведаеш, жыве яшчэ імгненьне,
І травень наш цьвіце ў душы маёй.
Заплюшчу вочы..подых твой, здранцьвеньне,
Павеяла аднекуль цеплынёй.

І ноччу, нібы коньнік беспрытомны,
Я думкамі блукаю між мясьцін.
Дзе пачыналася ўсё, дзе стаў свабодны,
Згубіўся сярод нашых каляін.

А ведаеш, жыве тое імгненьне,
І травень зноў, а побач ужо ня ты.
Прашэпча вецер:”Непаразуменьне?”
Прайшлі, на жаль, юнацкія гады..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А ведаеш - Мікіта Прыходзька