Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Для каханага мужа

Шмат гадоў закаханыя,
З табой побач даўно.
Так пачуццю адданыя,
Што ў сэрцах яно.

А па венах – крыніцаю
Ўсхваляваная кроў.
І ніяк наталіцца ёй
Ўсё не можа ЛЮБОЎ!

Трошкі мо падманутыя-
Гэта усё НАЗАЎЖДЫ?!
Так пяшчотай ахутаны,
Што не лічым гады.

Нашых сэрцаў мелодыя,
Нашых душ унісон,
Як КАХАННЮ – рапсодыя,
Быццам казачны сон…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Для каханага мужа - Ірына Касянкова