Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мелодыя каханьня

Мелодыя мінулага мінае,
Мелодыя ліецца у нябыт…
Успамінаю лета ў дзікім краі,
Дзе кожная хвіліна – гэта ты.
Дзе кожны дотык,
Кожная галінка,
І кветка кожная,
І ежа, і пітво,
І ноч бяссонная,
І шчырая малітва,
І шэры досьвітак,
І чуйнае сьвятло,
Сьцяжынка ў полі,
Сонечны блакіт
Мелодыяй мінулага мінае,
Журліва праліваецца ў нябыт,
Дзе кожны дом і дрэва адчувалі:
Ты быў ва ўсім і ўсім да скону дзён…
Успамінаю лета ў дзікім краі,
Дзе ты быў – сьвет,
Сусьвет,
Дзе ты быў – Ён.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мелодыя каханьня - Вольга Ласаева