Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Поры года

Гэта восень прыйшла, не спытала,
Не чакала нікога зусім.
Мне так летніх дзянькоў было мала,
Прамачыла дажджом усё сваім.

Гэта восень прыйшла нечакана,
Стаяць голыя дрэвы, кусты.
Летам было ўсё так прыбрана,
А цяпер на дарозе лісты.

Гэта восень прыйшла к нам тады,
Калі менш усяго хацелі.
І магу я сказаць без нуды,
Што ўжо недалёка мяцелі.

Адмятуць свой працяглы час,
Надакучыць нам быць з зімою,
І другая пара завітае да нас,
Размінецца зіма з вясною…

Пацякуць ручаі па зямлі,
Ажывае усё, расцвітае,
Зелянець пачынаюць палі,
Дрэва лісце сваё распускае.

Ну, а лета ўжо на парозе,
Сустракаць яго буду з душой.
Па адзінай, шырокай дарозе
Лета пройдзецца разам з вясной.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Поры года - Святлана Смык