Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш О цуд!



О цуд – мяцеліца мяце!
Няўжо…
ізноўку снегапады?
Усё – у пеннай мілаце:
і сад пабелены, і грады,
і траўка – коскамі чупрын
уздоўж асветленай сцяжынкі,
і зграйка лужын-азярын…

А з грушы ўзнятыя “сняжынкі”
як пёркі, сыплюцца “з нябёс”,
“марозяць” сэрца і далоні,
бы матылькі, казычуць нос,
і… прыЗЯМЛЯюцца ва ўлонне.

Здаецца, зноў прыйшла зіма…

Але… Што гэта?
Спеў салоўкі!
Ён ухваляе светлы…
май,
садоў квітнёвыя абноўкі,
адзьмухавечаны мурог,
святлом прасонечные дрэвы
і… водар лісця і дарог,
амытых першаю залевай.

Ен апявае прыгажосць
душой музЫкі і паэта:

“Адчуйце, людзі! Шчасце ёсць!
Яно вось гэта, гэта, гэта…”

13.05.2015





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш О цуд! - Lazzaro