Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы снег

Снег пушысты, бадзёры, крамяны
Ціхай беллю празрыстаю лёг,
Дрэвы, хаты ахутаў рахманы,
І застыў на шырокіх палёх.

Першы снег – гэта сэрцу навіна,
Гэта – раны прыкрыла зямля,
Гэта – з жартам прабегла дзяўчына,
Смех пры студні і скрып жураўля.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першы снег - Піліп Пестрак