Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясною пахне снег

Калі зіма за палавіну стане
І сонца павышае кругабег,
Аднойчы здзівіцеся ўранні –
Вясною пахне снег.

Снег пахне талаю вадою,
Травой,
Ў аздобе чыстае расы,-
То моліцца жыццю карэнне
пад зямлёю,
Яго, карэння, галасы.

Так і твая душа,
Так і душа народа –
Заўжды жывая,
Як тут ні кажы,
І, гледзячы якая пара года,-
Цвіце, красуе
Ці змагаецца ў цішы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясною пахне снег - Ніна Радзівончык