Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ня сумуйце дзяцюкi вясною

Ня сумуйце дзяцюкi вясною
на магiлы гледзячы сяброў –
жалем нашых ранаў не загоiш
i цяжкiх ня скiнеш кайданоў.

Ня сумуйце дзяцюкi па сёлах
i па вочах кiнутых дзяўчат –
барацьба ўжо пеннiца як солад,
маладыя воклiкi гучаць.

Ня сумуйце дзяцюкi па долi,
ня хiлеце гордай галавы,
бо ня з жалю, толькi з ранаў, болю,
воля толькi родзiцца з крывi.

Ня сумуйце дзяцюкi начамi –
ўжо ня дасца спутаць вольны дух!
Мы былi i будзем Крывiчамi
ад хваль Угры аж па сiнi Буг!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ня сумуйце дзяцюкi вясною - Ларыса Геніюш