Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лёс. Воля. Нацыя

Лёс. Воля. Нацыя.
Хмары. Над дахамі.
Смерць. Радыяцыя.
Чорнымі птахамі.

Побач. Чарнобыль.
І страшная хмара.
Адольф Гітлер. Сталін.
А лёс только ў марах.

Памяць. Няміга.
Хатынь. Курапаты.
Тэўтонскае іга.
Шмат тысяч салдатаў.

Лёс. Воля. Нацыя.
Хмары. Над дахамі.
Смерць. Радыяцыя.
Чорнымі птахамі.

Ворша. Пагоня.
Крывавае поле.
Літвіны. Па конях.
А ворагаў болей.

Здолелі. Вольна.
Разбілі. Пад Воршай.
На бойку мы здольны.
Каб стала не горш нам.

Лёс. Воля. Нацыя.
Хмары. Над дахамі.
Смерць. Радыяцыя.
Чорнымі птахамі.

Наша часіна.
Якія прадукты?
Зямля корміць сына.
У крамах атруты.

Але верым. Можам.
Мы вырвемся з пасці.
Дасць Бог – пераможам.
Дасць Бог – будзе шчасце…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лёс. Воля. Нацыя - Кірыл Азімка