Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бедныя людзі – бедны народ

Узвышалась раней высока Рэч Паспаліта,
Хоць і была наша кроў там праліта,
Царская ўлада прынесла прыгнет
І паляцелі мы ў новы палет.

Ссылкі, Сібір, Калыма,
Дзякуй вялікі табе, Масква!
Ленін ці Сталін, а мо і Хрушчоў,
Хапіла з нас гэтых хвашчоў.

Вось нарэшце ўзнік Гарбачоў,
Але і яго час хутка прыйшоў,
Узарваўся рэактар у Чорнай Былі
Вар’яты-вучоныя там пабылі.

Нешта ў тым рэактары яны паламалі,
А кажуць, што можа нават і ўзарвалі.
Паляцеў брудны пыл у бок Мінска
З-за гэтага і есць тут прапіска.

Азірнісь, вакол адна радыяцыя,
Знішчана цалкам будучая нацыя.
Удыхаем паветра, жывем на зямлі
І ўсе ж такі, пабароць яе не змаглі.

Вось і скончылась тое стагоддзе
І невядома сколькі яшчэ пройдзе
Каб аднавіць любімы мой край
І атрымаць нарэшце зноў тут рай.

Прыйшоў канешне канец і камуністам
А мы засталіся са сваім хакеістам.
Знаходзімся цяпер нібы у акупацыі,
Кожны час чакаючы дэвальвацыі.

Нафта, газ, станкі, метал
Пакупаем усе цалкам мы за нал
Пасварыліся са светам, з Расіяй і Польшчай
Нібыта гэта можна вырашыць плошчай?

Моладзь бяжыць і едзе за мяжу
Але, я і тут не горш пражыву.
Ну і няхай тут бядней і брудней
Але родны край неяк мне мілей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бедныя людзі – бедны народ - Алесь Шешка