Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крыжаносец 2

Другія здольны адмаўляць,
І толькі… Больш нічога.
Яны ня здольны дадаваць,
Укласьці душу, душу бога.

У д’ябла шмат, зашмат чаго.
Няма галоўнага ад першых.
І ён знішчае, нават то,
Што рабаваў, не адалеўшы.

Забіць душу з яе крывёй,
З яе нагамі і рукамі,
З вачыма, сэрцам, галавой
Не здольны нават чорт з рагамі.

Але, мяркую, каб не ён
Было б і зьмію невядома,
Як проста скінуць пад адхон,
Калі ўразлівае знаёма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Крыжаносец 2 - Франак Нырка