Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Душу маю не перайначыць

Душу маю не перайначыць,
Не закаваць у путы!
І калі лёс ёй усё ж прызначыць –
Перанясе пакуты!

Яна не згіне ў цемры быту,
Не стане на калені!
І не схаваецца ў жыта,
Калі паўстануць цені!

Душу маю чырвонай стужкай
На белых ружах
Я падарую той смуглявай,
Што закахаўся дужа.

Няўжо яна мне не даруе
Адной памылкі,
Ніколі больш не пацалуе,
Не кіне погляд пылкі?

Не веру я, што льдом скавана
Каханай сэрца,
Бо нездарма ж наканавана
Было мне з ёй сустрэцца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Душу маю не перайначыць - Канстанцін Крышталь