Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Прок (ЯК ІДаЛ) Свабоды

Быў беларус у гэтым свеце,
які прарочыў на бяду,
знаёмы шмат каму, і дзесці
ў вершах ведам мужыку.

Ён ведаў больш, чым гэта трэба.
І, часам, шмат недамаўляў.
Бо праўда колець больш чым неба,
а там дзе колець – там не рай.

Яго не клікалі Адамам.
Ня меў ён Евы срэбра слоў.
Ён рэбрам ставіў сам пытанне,
або прыгнёт,
або любоў.

Яго “Прарок”, такі гарачы,
такі пякучы ў пекле знік.
Народ прыгнечаны быў зрачым
у промнях, палючых па іх.

Яны ўсе мелі тых чырвонцаў
на ўсё што трэба ім было.
А што ня трэба – відавочна…
Яшчэ прамень, яшчэ ярмо.

Купала ведаў, але позна,
калі самога дапякло.
Калі чырвоным яго мова
спякала ў вугаль іскрай тло.

І вуглем чорным сход пазначыў
у ВАСЕМНАЦЦАТЫМ!!! слупу,
якім… усё пераіначыў…,
забіўшы сэнс праз балбатню.

Калі ты сам не здольны ўкласці
як варта ўсім было б з табой
папернай чырвані напасці,
дык як укласці ў цябе боль?

Ты спаліш болей, чым работу,
зафіксаваную кліше.
У творчай працы кожны дока!
Ёй кожны паліць, па – сабе.

Адзінай меры толькі хочуць.
Каб ведаць лепей, што рабіць.
Або шукаць свой розум ноччу,
альбо штодня любоў студзіць.

Або і ў трыццаць клікаць сходы,
яшчэ не зведаўшы, як жыць.

Нам не дазволяць меньш свабоды…
Чым хочам мы яе здабыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прок (ЯК ІДаЛ) Свабоды - Франак Нырка