Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У паэта спыталі

У паэта спыталі:
“Няўжо кожны раз ты з натхненнем на”ты”?
Штось не верыцца ў гэта.
І не верце, не трэба, але ўжо тады
Не было б ні натхнення, ні самога паэта

Не з’яўлялася б муза ў абліччы святой,
І мелодыі слоў мы б ніколі не чулі,
І жыцце аддавалі бы ночы сляпой,
Прахадзіўшы ў адной шэрай, зрэбнай кашулі.

Быццам тыя краты, берагліся б святла,
Што нясе ў падарунак цяпло і спагаду,
І нікчэмнасць, як ворага, паліць датла,
Калі бачыць, што доўга не дасць з ею рады.

Усей істотай цягнуліся б мы да вады
Ў спякотны, пранізліва-мроіўны поўдзень,
І апроч непапраўна-жывучай бяды
Не змаглі б анічым посуд лесу напоўніць.

Ды мінаючы цень, бы скляпенні муроў,
Адраджае паэзія душы, ратуе.
І паэт, як анел, усю з’яднаўшы любоў,
Першы крок немаўляці-натхнення пястуе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У паэта спыталі - Валянціна Владава