Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Oui

Oui ( да, франц)

Апавяданне пра сябе
магчыма будзе не цікавым.
Жыццё прайшло не як у сне.
Не кожны дзень былі забавы.

І жонку ўбачыў я сваю
звычайным чынам – на вяселлі.
Яна чакала, што знайду,
бо недалёка мы паселі.

Патанцавалі не ў віры.
Марудней з іншымі плясалі.
Яшчэ ня ёкала ў грудзі,
калі праводзіў, як згулялі.

Купіў ей гвОздзікаў, ідзем.
Яна пад руку ўсё трымала.
А потым, проста, як сваю,
ужо сваю(!) пацалаваў я.

Яна звычайна, неяк,
мне.
І бачу – гэта нас здзівіла!
Ішлі да дому яе ў сне.
І ў сне яе там і пакінуў.

Тут вам кажу, што спрабаваў
дзявочых губ раней немала.
Але заўсёды ў першы раз –
Хоць крок дыстанцыю трымалі.

Магчыма трэба так рабіць,
Абапірацца перш на годнасць.
Яе ж не вабіла лічыць.
Ёй не патрэбна была роўнасць.

Чаму даць волю пачуццю
Ёй не было так небяспечным?
Мяркую зараз вось – як сню.
А мабыць гэта і навечна?

Хадзілі потым мы ў кіно.
Ў зялёных парках пагулялі,
І кожным разам мне маё,
яна ўдвая, ці больш вяртала.

Я не кахаў шчэ ў тыя дні.
Але мяне ўсё ж захапіла.
Давер мне ў гэтым ёсць жыцці.
А годны я назвацца мілым?

І ўжо заглядваў я ў сябе.
Кахаць нідзе ж не навучыцца.
А ці па сэрцу яна мне?
Чаму раней не ажаніўся?

Я чуў, кахаюць проста так.
А сам нікога не кахаю.
Чаму ж не здольны аніяк?
Ну вось жа ш,
бачыш, як жадаюць!

Ужо не памятаю як,
Але ж і вырашыў – жанюся!
Бо не знайсьці мне аніяк,
Забольшай гэтае спакусы.

Я з ёй ішоў…прапанаваў…
Яна імгнення не чакала!-
“Ўі”- я неяк “ачуняў”…
І закахаў, відаць,
сапраўдна!

Ужо прайшло зашмат гадоў,
Было ўсё, амаль не бойка.
Але то слова зноў і зноў
Нагода мне пра маю Ольку.

Яна і сёння шчэ мая.
Сыноў мы разам з ёй гадуем.
Не кожны дзень яна звязда.
Але й далей мы разам будзем!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Oui - Франак Нырка