Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш БАБКIНЫ КАПРЫЗЫ



(з цыкла “Скаромныя пацешкі”

“Хутка прыйдзе святы пост”-
Кажа бабцы дзед Антось.
Прынясi глячок гарэлкi,
Вып’ю зараз замест грэлкi.”

Пасля шостай поўнай чаркi
Дзед храпе, як конь, на лаўцы.
А бабульцы (вось дык чорт),
Засвярбела пад вячор.

Сцягнула боты, потым порткi,
А там – грыбец такi гаротны.
Ляжыць, як змэнчаны мянтуз,
Раней жа быў казырны туз.

Мянтуз той бабка доўга мяла,
У жменi грэла, мiлавала.
Трэсла, цiскала, круцiла…
I дзе узяць, што раней была?

Спіць гаспадар стары, не чуе,
Што там робяць пад кашуляй.
Грыбец ляжыць, устаць не можа,
Вось дык нараканне, Божа!

А бабка круцiць, бабка верцiць,
Усiм сэрцам у цуд верыць.
I ў адчаi, што доўга мяла,
Рванула моцна i…. адарвала.

Ай, бабулька – то ж быў чорт!
Гадкоў сто амаль увячор.
Дзед не чуе – добра спiць,
Трэба ж мянтуза прышыць….. ПРАЦЯГ БУДЗЕ……

***
А мараль у байцы гэтай-
Спi цiхонька побач з дзедам
I нiчога не чапай!
Бо не трапiш, бабка, у рай!

Сяргей Брандт, 14.02.2014





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАБКIНЫ КАПРЫЗЫ - Сяргей Брандт