Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маці і дзіця

Маці корміць сыночка.

– Я суп твой есці не магу!
-Еш, еш, а то заву Бабу Ягу!
-Ты, мамачка, упэўнена,
Што стане есці суп яна?

***

Сучасная мама.

Яе непакоіць ізноў і ізноў,
Што дочка так рана прыходзіць дамоў.

***

Маленькі сын – маці.

-Куюць каня чаму, я знаю.
-Ну і чаму, сыночак мой?
-А то ж яму каб сцюжа злая
Ног не змарозіла зімой.

***

-Чаму наш коцік можа мяўкаць?
-Таму, што ён не ўмее гаўкаць.

***

-Чаму так рана ўстаў, сынок?
-А каб даўжэйшым быў дзянёк.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маці і дзіця - Пётр Шакола