Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Якую прысніў ты маці

Якую прысніў ты маці
З далёкай зямлі маленства?

На полі з сярпом і песняй,
З усмешкай блакітнавокай.

Вядзе ў першы клас цябе горда,
Ты кветкі ў руцэ трымаеш.

Гармідар гусіны па форме
I маці ў белым халаце.

Парэпаны рукі цяжкія
Ці ярка гараць завушніцы.

Ляжыць забітая ў снезе
Пад вогненным дымным небам.

Адна, пастарэлая ў горы.
Ці з добрым лагодным бацькам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Якую прысніў ты маці - Пiмен Панчанка