Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Дзевачка маці казала



Дзевачка маці казала: “Мама, вунь птушкі лятуць!”
Тая ёй адказала:”Гэта, дачушка, не птушкі,
Гэта, дачушка, вайна!”
Рвалі гарматы, снарады
Горад увесь палымнеў.
Бацьку забралі ў салдаты,
Гэтага ён сам хацеў.
І запытала у маці дзевачка неяк тады:
“Мама, а там чорны бусел к нам ляціць прама сюды?”
“Гэта, дачушка, не бусел, гэта дачушка вайна!”
Вось і пайшоў 43-ці, а з фронту звестак няма,
Тут згаладалыя дзеці,
Лагер, расстрэл і турма…
Дзевачка маці пытае:
“Мама, наш тата ляжыць?
З намі ён, пэўна, гуляе!”
Дзевачка к бацьку бяжыць.
Маці слязу праглынула, вочы к небу ўзнясла:
“Гэта, дачушка, не гулі, гэта, дачушка, вайна…”





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзевачка маці казала - Марта Мацкевіч