Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раней чым, таўсцей тым, бліжэй чым, радзей тым

Раней чым, таўсцей тым, бліжэй чым, радзей тым –
пра што гэта фраза? памрэжы адпетым
жыццёвага фарсу замовіце слова.
і сціхніце потым.
не трэба другога.

Худога паэта праверце на здатнасць,
з паклажай ручной мастака – на дакладнасць.
пад шапкаю злодзея жар апантаны
ў ягоных жа вочках вугольчык рахманы
я з лёсам шчырую.
яго намалюю.

Астатняе ўся жа – дарэмна, ня варта.
нямашака фарбы ўжо ў цынкавых квартах.

Журыцца пачнеш пра жыццё не на жарт ты
пазней чым, танчэй тым, глыбей чым, часцей тым;

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Раней чым, таўсцей тым, бліжэй чым, радзей тым - Андрусь Сталярык