Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзьверы зачыняюцца

Паветра цяжэйшае на пустым месцы,
Дзе колісь ляжалі ружы
У памяць аб тых, хто сыйшоў
На пустым месцы.
Кветкі ніколі не павінны ляжаць
Пад зямлёю,
Без сьвятла, бяз будучыні,
Паміраючы заўчасна,
Нашмат раней, чым настане
Апошні ўздых.
Асьцярожна! Дзьверы зачынаюцца назаўжды.
Тыя, хто застаўся…
Тых разам з сухімі пялёсткамі падхопіць вецер,
Якога няма пад зямлёю,
Бо паветра цяжкім зрабілася.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзьверы зачыняюцца - Анхела Эспіноса