Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ЛАРЫСЫ ЗАСІМОВІЧ

(1967–1992)

Згараюць дні пражытыя і ночы…
Згараюць фарбы ў незямным агні…
І неба ў хмарах, як у дыме плошча,
Дзе пад асфальтам спрасаваны дні
Забытыя, няздзейсненыя мроі,
Дзе ўсё было, як росная трава,
Дзе ў вечным сне тутэйшыя героі
Самотныя, як белая царква,
Што чорнай стала, бо гараць дні й ночы,
Дзе мы былі і дзе не будзем мы,
Дзе час і дым цякуць крывава з плошчы
У неба, як праз пальцы, праз дамы
І ў вечнасці губляюцца над намі
І застаюцца ў попеле карцін,
Што чорнымі ўзлятае матылямі
Па-над агнём, што, як душа, адзін…

26.02.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ЛАРЫСЫ ЗАСІМОВІЧ - Віктар Шніп