Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вярба і дзяўчына

Па матывах народных песень

Захісталася ад ветру
Кучаравая вярба.
Пакахаў, ды не мяне ты.
У сэрцы цяжкая журба.

Ну якая ў тым прычына,
Што каханы не са мной?
А вярба, быццам дзяўчына,
Стаіць, плача над вадой.

Апусціла свае плечы,
Бы ад холаду, дрыжыць.
У маркоце гэтай вечнай
Будзе слёзы свае ліць.

Клён прыгожы і высокі
Ноччу ліпу абдымаў.
У таемных чарах ночы
Пра каханнеёй ёй шаптаў.

У вярбы такая ж доля
Мусіць, як і ў мяне,
Бо каханне, як няволя,
Сэрца сціснула яе.

Можа ты, свавольнік вецер,
Забярэш з сабой журбу,
Паляціш па белым свеце
І раскажаш пра вярбу?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вярба і дзяўчына - Ірына Касянкова