Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш САКСАФОН

Святочнай залай легла цьмянасць
Сабой бармэна не чапіушы
У таемнасць павяла каханых
А ты здалек разбавіу цішу

І я самлеу душой знямелай
На пару хвіль мяне не стала
Гучау ты кволенька нясмела
А сэрца буйна грукатала

Узяу ніжэй заплакау сіпла
Цяклі у трызне слезы
Плылі маркотныя усхліпы
І залы мой кранууся позірк

Была яна у нейкіх чарах
Прытым маучала нерухома
Прабегла хвалька па бакалах
Мне так схацелася усвядоміць

Дзе чуу тых гукау непауторнасць
Дзе іх жіве нямы пачатак
Ты ж ноткі жвавыя прыпомніу
Прысутных акунуу у чардаш……..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш САКСАФОН - Уладзімір Гайдук