Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Па лінейках пеша

Па лінейках пеша…

Цнатліва бялее сшытак,
Нямыя глядзяць лінейкі,
Не ведаю ці адбітак
Убачу на іх я нейкі.

А можа ніводнага слова
Мне запісаць не удасца,
Мо здрадзіць паэзіі мова,
Да іншых паэтаў падасца.

І ўсё, што жыве ў маіх думках,
Прыхаваным застанецца
У нейкіх таемных клунках,
У самым куточку сэрца.

І думка з якімсь непакорам,
Пайшла па лінейках пеша.
Няхай не бялеюць дакорам,
Адчуюць прысутнасць верша.

1999 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Па лінейках пеша - Ніна Кавальчук