Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Смак дзявочага цела

А тваё цела пахне кветкай,
Пунсовай кветкай усiх жаданняў.
I нечым чыстым, вельмi рэдкiм,
У полымi дзiцячых абдыманняў.

Знямелi вусны ў няўмелых пацалунках,
Сардэчка б’eцца, молатам грахоча.
Жанчына ты, але вось толькi ў думках,
Свiтанак зноў застанецца дзявочым.

Не па жаночы пахне тваё цела,
Жыццё становiцца не лiрыкай, а прозай.
А зорачкi глядзяць унiз нясмела,
Як ты спрабуеш стаць зусiм дарослай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Смак дзявочага цела - Сяргей Брандт