Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спатканьне

Прайдуць гады, мінуюць тыднi
У жыцьцi сустрэну шмат людзей,
Але адзіны вобраз у сэрцы
Застанецца сярод падзей…

Адзіны ён, бо менавіта,
Толькі тады я жыць пачаў,
Сьвітаньне першае сустрэў я,
Каханьня мапу разгадаў.

Я памятаю ту хьвіліну,
Калі стаялі сярод зор,
А потым у нас з’явілісь крылы,
Й паляцелі на прастор.

Спатканьня першага пачуцьце,
Я пранясу сярод гады,
Яно жыцьця яскравы сьветач,
Яно застанецца ў крывi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Спатканьне - Мікіта Прыходзька