Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Якая цемрадзь навокал

Якая цемрадзь навокал
Вярэдзіць, свідруе вока.
А мне яшчэ так далёка
Да святла.
Мой лёс-гэта лёс адзіны,
Адзіны з маёй Радзімай,
Адзіны з маёй радзінай,
А іншага і няма.
І хай! Я нішто не аспрэчу.
Здараюцца гэткія рэчы.
Мой шлях праляжыць
Праз цямрэчу,
Але жа, але да святла!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Якая цемрадзь навокал - Таццяна Барысава