Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчарка

Бы хтосьці заўзята
пацягнуў за нябачную нітку
вераценца рудое:

Перабегла дарожку
і знікла ў атаўцы
неспадзяваная яшчарка!

І хоць бы познак які там
пра жывую прысутнасць яе,
хоць бы зеллейкавы ўскалых!

Тут была – тут няма…

…Як па адлёце душа:
ненаяўная толькі таму,
што няўгледная..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчарка - Ніна Мацяш