Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА

(1350-1430)

…Вязуць карону, як ваду жывую,
Старому князю, у якога ёсць
Усё і ўсё ў часіну залатую
Было і быў ён сам, бы ў горле косць
Для крыжакоў, для Залатой арды,
Якіх ён біў, з якімі разам піў.
І падрасталі замкі, гарады
І люд па-беларуску гаварыў,
Бо ён быў іхні князь, ён князь– Вялікі.
Цяпер стары, нямоглы і яму
З каронай хочацца сустрэць зіму.
Але не чутны радасныя крыкі,
Што ўжо карону, як ваду жывую,
Паслы прывезлі… Не сустрэць паслоў-
Іх польскія паны ў лясах пільнуюць,
Карону адбяруць, каб князь сыйшоў
У вечнасць, як вада ў пясок знікае…

16.08.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА - Віктар Шніп