Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Браслаўскія азёры

Браслаўскія азёры –
Прасьветлая вада.
Купаюцца тут зоры –
І гіне ўся бяда.

А хаты, агароды
Сьвітання сырадой
П’юць, як жывую воду,
Малінавы настой.

І я ў ваду сьвятую
Рукі апушчу…
Ў яе пяшчоце чую
Браслаўскую душу.

І зоркай растваруся
У возеры на міг –
Нібы зноў павярнуся
Да прашчураў сваіх.

Азёрнае хрышчэнне.
Юшка. Дым кастра.
Мараў-мрояў цені.
Зялёная вярста…

І твае вусны –
Соранг-вецер –
Як казка з даўніх сноў…
Дзе б ні гасьціла ў сьвеце –
Ў Браслаў прыеду зноў.

2007

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Браслаўскія азёры - Ніна Аксёнчык