Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна

А. Э.
Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна,
Там, дзе сонца паўднёвае ззяе як Бог,
Твае плечы у сне уздымаюцца вольна,
Пад прасцінай ласкавай, нібыта мурог.

Там, на вуліцах вузкіх, усмешных і ветлых,
Паміж небам далёкім і долам ў нагах,
Твае вусны варушацца ціха-нясмела
Быццам нечы спрабуючы вытрушчыць страх.

Там, дзе Лоркі гітара ўздыхае самотна,
А на плошчах Гранады фламенко жыве,
Твае вочы асветлены быццам паходняй
Што запалена сэрцам ліцьвінскім ў імгле.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна - Павел Гаспадыніч