Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяплейшых промняў сонечныя стужкі

(Рандо)

Цяпло не з’явіцца ў жытло…
Даволі мне? – Даволі…
Не стану пад тваё крыло
Пры месячыку ў полі…
Надзей і памяці святло
Сціраецца паволі.
Так сэрцам грэлася, вяло
З табой да лепшай долі
Цяпло.
Я сёння ў іншай ролі –
“Няма таго, што раньш было”
І стынь пад гулкай столлю,
І вусны холадам звяло,
І адгукнецца болем
Цяпло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цяплейшых промняў сонечныя стужкі - Яўгенія Янішчыц