Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Папрашу ў нябёс прасторы

Папрашу ў нябёс прасторы,
Глыбіні ў акіяну.
Пачакай, мая пакора,
Сёньня я цурчаньнем п’яны.

Сёньня ног ня чуе доля,
Бо налеяла чаканьне
Кубак вогненнае ролі
Ў дзеятворы астыганьня.

Кулем–попел, гмахам–жыжа,
У залі сопат, пазяханьне.
Стогне Сын ды ноч над крыжам.

Лямпы, рукі, пляск,
Заслона.
Танныя квіткі.
Бязьлюдзьдзе.
Тэлевізары, героі,
Медалі.
Вайны ня будзе.

Душы, куфлі, мроі, зграі,
Чэлесам паўсюль дарога,
Балванкі адсьвяткавалі
Ў габінэтах перамогу.

Ад хвалы праселі грудзі,
–Неяк будзе, неяк будзе.
Мужна Лета аплявалі
На прэм’еры сьвету”Студзень”.

Ролі ўбок. Актораў скралі.
Сцэна. Воплескі. Зыгралі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Папрашу ў нябёс прасторы - Ветразь