Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўсёды немагчыма хачу

Заўсёды немагчымага хачу…
Бягу, лячу я ўслед за немагчымым.
Хоць ведаю – той прывід сыдзе дымам,
Ягонай траекторыяй імчу.

У промнях сонца знікнуць міражы,
Як мроі растрывожанай душы.
Сабе на радасць, можа, на бяду
У руху тым таемны сэнс знайду.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўсёды немагчыма хачу - Таццяна Мушынская