Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўсёды наперад

Ты слухай, паслухай,
Таварыш і брат:
Заўсёды наперад!
Ніколі назад!

Глядзі – во імчыцца
Жыццю напралом –
Па полі, па пушчы
Віхор-буралом.

Як віхры, машыны
Бягуць па зямлі;
Па моры па сінім
Плывуць караблі.

У моры, ў азёры,
Палошчучы муць,
Крыніцы і рэкі
Цякуць і цякуць.

Арлы-самалёты
Свідруюць прастор,
Не знаючы ў лёце
Ні меж, ні разор.

Заўсёды наперад!
Школі назад!
. . . . . . . . . . . . . . . . .
Во гэтак, няйначай,
Таварыш і брат!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўсёды наперад - Янка Купала