Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як добра жывецца на свеце

Як добра жывецца на свеце,
Як добра пяецца у цішы!
І ўсё ад таго, што крыху мы ўсе дзеці,
І ўсё ад таго, што святло унутры.

Як дрэнна жывецца ў цемры,
Як дрэнна ўсё бачна ў глушы..
І ўсё ад таго, што не ведаем, дзе мы,
І ўсё аж таго, што забылі хто мы.

Ёсць цемра, ёсць светач,
Ёсць ноч, а ёсць дзень.
Ёсць дрэнна, ёсць добра,
Ёсць мы, а ёсць цень.

І колькі б яшчэ ў жыцці не было..
Чагосці заўсёды не стане.
Але вось жыццё, нібы казачны сон,
Хутчэй за ўсё і знікае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як добра жывецца на свеце - Тамара Абрамчук