Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Вабіць аколіца

Вабіць аколіца летняй пяшчотай,
Сена паслаўся мурожны сувой.
Што варажыць на рамонках употай?
Веру – кахаеш!
На сэрцы спакой.

Сціплыя кветкі –
Ахвяры гадання –
Колькі я вас загубіў у жыцці,
Каб да адзінага ў свеце кахання
Блытанай сцежкаю ўрэшце дайсці!

Думкі лагодна-шчымлівыя млеюць.
Поўнямі кветкі прыгожа цвітуць.
Хай варажэйкі мае ацалеюць –
Для закаханых яшчэ пажывуць.

Неспадзявана рамонкі зрываю –
Зноў пра каханне дазнацца карціць!
Вось запытаю
І праўду пазнаю,
Толькі пялёстачкі трэба злічыць…

Цяжка пазбавіцца той завядзёнкі,
Як насланнё!..
Ды ўваччу ўсё дрыжыць –
Дрэнна драбнюткія бачу рамонкі,
Мо, на сланечніках час варажыць?..

2001

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вабіць аколіца - Георгій Ліхтаровіч