Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Што ты нарабіла, рудая ліса?

Белыя рамонкі
ценем на сцяне,
спражку засупоню
туга на рамне,
уздыхну шкадобна,
не пайду “шаршы”…
Велькія калдобіны
на маёй душы!

Ты няспадзяванка,
адышла расой,
выкрала заранку
хітраю лісой,
фарбавала футра,
не жалела хны,
абрала лахудру –
збіўся свет зямны.

Шэрае па шэрым,
астатняе – зман,
ты царыца ў цераме,
дурань я, Іван,
я не буду кленчыць,
не пайду ў пятлю
і тваю сукеначку
ў гневе не рублю.

Атхудзею крыху і
зноўку будзе тлум,
ніякай стамлёнасці:
да спаткання, сум!
А рамонкі прэлыя
кіну ў палісад:
што ты нарабіла,
рудая ліса???

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што ты нарабіла, рудая ліса? - Ігар Белкін