Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не бойся, муха-нязграба

Раса халодная
Твой след адзначыла.
А я, свабодная,
Каханне ўбачыла.

Пайду па следзе я,
З табой сустрэнуся,
Мяне як зведаеш, –
Нідзе не дзенешся.

Туманы белыя
Над рэчкай выгушчу.
З сваёй пасцелі я
Цябе не выпушчу.

Рабіна горкая,
А я салодкая.
Не будзем гордымі –
Жыццё кароткае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Не бойся, муха-нязграба - Алесь Разанаў