Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Квецень

Цвітуць сады шырока, вольна,
Плывуць, як ветразі надзей…
Хто з гэтакаю сілай здольны
Ускалыхнуць жыццё людзей?
Бунтуе квецень маладая,
Якую кормяць карані.
Зямля нявестай выглядае
Сярод касмічнае радні.
Плывуць сінечаю да сонца
Ружова-белыя вянкі,
Трымцяць пялёсткі на далоньцы,
На пасмах ля тваёй шчакі.
Каханая,
Падай мне рукі…
Лічыць ня будзем мы гады,
Бо нам прарочаць неўміручасць
Сваёй адвагаю сады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Квецень - Сяргей Законнікаў