Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Радзімы музыка

Песні, знайце, – сэрца дар Шанаваць іх трэба. Янка Купала Туман як вэлюм бальны. Плывуць у свет ад лодак Па плыні вод Купалля Вянкі мелодый. Прыслухацца не лішне – Пра дабрабыт забудзеш Пад падэспань калішні І беларускі бубен. Я песні маладыя Вітаю без папрокаў, Ды не згубіць бы тыя, Што ў нас гучаць ад продкаў. Дык будзь жа ты разумны, Сучаснік, і ашчадны, Каб голас скрыпак сумных Далёкі чуў нашчадак…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Радзімы музыка - Віктар Стрыжак