Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гэтак проста – краніся

Ты ўвайшла мне ў жыццё.
ты ў маіх недарэчнасцях грэшная.
я прабачу цябе.
я хварэю табой.
алілуйя!
гэтак проста –
краніся.
чуеш: у сэрцы маім сціхнуў стук.
абудзі яго грук.
дай сагрэцца ў тваіх пацалунках.

Хай за вокнамі горад не спіць, весяліць дзівакоў,
што шліфуюць падэшвамі пліты яго променадаў.
гэта ноч – для дваіх.
усё, што днём не было – ўсё сплыло.
нашумі мне каханне.
мне ня трэба другіх калыханак.

Сон у нашым пакоі складае свае міражы,
прарастае скрозь нас, падаўжаючы хвілі-хвіліны.

У падгалоўе пасцелі, нікім не чытаны, ляжыць
тонкі томік маіх не напісаных мной успамінаў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гэтак проста – краніся - Нікіта Туманаў