Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Гавары праўду!

Разумею, што трэба змяняцца.
Адчуваю, што трэба змагацца.
Неабходнасць рухацца далей
З кожным днём паўстае ўсё ярчэй.

Я хачу сабой ганарыцца
І з хлуснёй больш не буду мірыцца.
Надакучыла сядзець ды маўчаць.
Маю права я праўду казаць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гавары праўду! - Вераніка Валошка